Сёння адбылася важная падзея палітычнага жыцця Беларусі – цырымонія заступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Інаўгурацыя праходзіла ў Палацы Незалежнасці, і за ёй у прамым эфіры сачылі мільёны беларусаў.
Сваім уражаннем падзялілася начальнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Таццяна Нікіпорчык:
– З самай раніцы я шчыра была душой і сэрцам з нашым Прэзідэнтам і нашым народам, сачыла за падзеямі праз сродкі масавай інфармацыі.
Адчувала, што адлегласці нічога не значаць, калі мы разам, як адзінае цэлае. Я вельмі рада, што беларусы зрабілі выбар на карысць адзінства, стабільнасці, развіцця.
Упэўнена, што наша Айчына будзе рухацца наперад на зайздрасць дзяржавам-апанентам, якія прайгралі беларусам, аднак рана ці позна павернуцца да нас, бо мы ўяўляем сабой прыклад працалюбства і мудрасці, мы разам ва ўсім і прымаем правільныя рашэнні.
У нашым грамадстве застаецца моцнай сувязь пакаленняў, падтрымліваецца гістарычная памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Мы за мір і супраць разбуральных канфліктаў, аб чым пастаянна нагадвае Прэзідэнт і міралюбівая палітыка нашай дзяржавы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #Президент #власть