Ангеліна Мазура, педагог-дэфектолаг Хвінявіцкай сярэдняй школы, член моладзевага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член моладзевага руху “Іскра” Беларускай партыі “Белая Русь”:

– У Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду кожны жыхар Дзятлаўшчыны з глыбокай павагай узгадвае тых, хто пацярпеў ад зверстваў акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мы ведаем, што наша зямля захоўвае памяць аб спаленых вёсках, расстраляных мірных жыхарах і незваротных стратах кожнай сям’і.

Важна, каб моладзь усведамляла значнасць гэтай тэмы і прымала ўдзел у захаванні гістарычнай памяці, бо менавіта праз разуменне мінулага мы можам будаваць больш мірную і справядлівую будучыню.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации