Наведваючы Аршанскі раён, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аграгарадку Копысь паставіў задачы па развіцці пасёлкаў гарадскога тыпу. Ён даручыў правесці рэвізію стану спраў у гэтых населеных пунктах краіны і вызначыць, што яшчэ трэба зрабіць: “Паглядзім, як пасёлкі гарадскога тыпу прыводзяць у парадак, чаго не хапае, абмяркуем, прымем меры”.
Як развіваецца гарпасёлак Наваельня, які па выніках абласнога конкурсу сярод арганізацый мясцовага самакіравання ўвайшоў у тройку лепшых на Гродзеншчыне, расказала старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч:
– Наваельня знаходзіцца за дванаццаць кіламетраў ад Дзятлава і акружана маляўнічым хваёвым лесам. Яна займае плошчу ў 632,18 гектара і складае адміністрацыйны цэнтр і землі Новаяльнянскага сельсавета. Насельніцтва пасёлка – больш за 2800 чалавек, сярод якіх 1700 – жыхары працаздольнага ўзросту, 327 – дзеці, астатнія – пенсіянеры. У пасёлку працуюць 38 арганізацый і прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Самыя буйныя: ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, Новаяльнянскі ўчастак па ізаляцыі труб ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”, Новаяльнянскае лясніцтва, СТАА “Суперпакінвест”, Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Рабоце па добраўпарадкаванні тэрыторый сельсавета і павышэнні камфорту жыцця надаецца вялікая ўвага. На пастаяннай аснове ажыццяўляецца прадухіленне несанкцыянаваных звалак, Новаяльнянскім участкам РУП ЖКГ наладжаны рэгулярны вываз бытавых адходаў, насельніцтва забяспечана кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця, школьнікамі і лясніцтвам арганізоўваюцца сумесныя рэйды “Зрабі лес чыстым”. Для рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў кацельня ў пасёлку працуе на газе і дранцы.
Адначасова з добраўпарадкаваннем вырашаюцца пытанні фарміравання спрыяльнага асяроддзя для людзей, гарпасялкоўцы актыўна ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Двойчы на год праводзяцца месячнікі па санітарнай ачыстцы тэрыторый, ладзяцца суботнікі. Па рашэнні сельвыканкама для паляпшэння санітарнага стану пасёлка за арганізацыямі і школьнікамі замацаваны грамадскія тэрыторыі і чатыры воінскія пахаванні.
Не менш увагі надаецца абнаўленню інфраструктуры: летась адбылася рэканструкцыя вуліцы Шашэйнай з будаўніцтвам аўтамабільнай стаянкі і месца для выязнога гандлю, праведзены бягучы рамонт гандлёвых радоў, васьмі вуліц і завулкаў, капрамонт трох шматпавярховых дамоў. У некаторых шматкватэрных дамах устаноўлены відэакамеры і амаль ва ўсіх – дамафонныя сістэмы.
Для змяншэння колькасці пустуючых безгаспадарчых дамоў з пачатку дзеяння ўказа № 116 іх знесена сем. Каб скараціць выдаткі на такія работы, знос ажыццяўляецца з дапамогай жыхароў, якія маюць жаданне ў далейшым выкарыстоўваць участкі. Так, летась знесены два, прададзены за адну базавую велічыню тры дамы, яшчэ два рэалізаваны праз аўкцыён.
Фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва – яшчэ адна важная задача, на вырашэнне якой скіраваны прафілактычны праект “Наваельня – здаровы пасёлак”, які рэалізуюць установы культуры, адукацыі і сельвыканкам пад кіраўніцтвам Дзятлаўскага райЦГЭ. На прышкольнай тэрыторыі для ўсіх жадаючых працуе шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка з трэнажорамі, у Доме культуры праводзяцца заняткі ёгай. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву мясцовай улады, жыхароў, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, пасёлак становіцца ўсё больш прывабным для жыхароў і гасцей. У планах на Год добраўпарадкавання – завяршыць будаўніцтва Новаяльнянскай бальніцы, ажыццявіць рэканструкцыю трохпавярховага будынка пад арэнднае жыллё, прадоўжыць азеляненне і рамонт вуліц, работу з уласнікамі і спадчыннікамі дамоў па падтрыманні эстэтычнага выгляду. У рамках нядаўняга рэспубліканскага суботніка прыбрана лесапаркавая зона паміж вуліцамі Першамайскай і К. Маркса, таксама ў пасёлку ажыццяўляецца рамонт дваровых тэрыторый у мікрараёне шматпавярховых дамоў па вуліцах Снітко, 7, 6, Чырвонаармейскай, 45, Дзятлаўскай, 3.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…