На спартыўных арэнах Беларусі прадаўжаюцца спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД. 7 жніўня ў Гродне на выступленні штангістак пабывалі і нашы землякі – педагогі і навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй, Раклевіцкай і Жукоўшчынскай базавых школ.
Яны падзяліліся ўражаннямі ад паездкі.
Людміла Юшкевіч, настаўніца фізкультуры і здароўя Раклевіцкай базавай школы:
– Уражанні самыя лепшыя. Усё вельмі спадабалася, адчуваўся высокі ўзровень арганізацыі, культура стасункаў і, нягледзячы на дух спартыўнага саперніцтва, цёплая сяброўская атмасфера, якая панавала і паміж спартсменамі, і паміж гледачамі. Пачуцці былі самыя станоўчыя: гонар за нашу Беларусь, адзінства, суперажыванне, радасць. Вельмі хутка, аператыўна, без затрымак падводзіліся вынікі, наогул, усё было вельмі дакладна, арганізавана і прадумана. Мы з дзецьмі перажывалі літаральна за ўсіх удзельніц, якія выступалі ў вагавай катэгорыі 71 кілаграм, аднак, безумоўна, цяплей за астатніх падтрымлівалі беларуску. Вынік парадаваў: наша Сюзана Валодзька “ўзяла” серабро, першае месца заваявала расіянка Зарына Гусалава, на трэцяй пазіцыі аказалася кубінка Енюшка Мірабэль. Цудоўна было акунуцца ў гэту атмасферу, убачыць ІІ Гульні краін СНД не па тэлевізары, а ўжывую. Гэта выдатны выхаваўчы момант і для дзяцей, бо падобныя мерапрыемствы матывуюць, тым больш што сярод школьнікаў былі і тыя, хто выступае за нашу школу на спартыўных выпрабаваннях і захапляецца фізкультурай. За цікавую паездку мы вельмі ўдзячны аддзелу адукацыі.
Карына Маложына, навучэнка 6 класа Раклевіцкай базавай школы:
– Усё вельмі спадабалася, не шкадую, што пабыла на такім важным і значным як для нашай краіны, так і для іншых краін у цэлым мерапрыемстве. Ніколі не думала, што нашы беларускія дзяўчаты могуць быць такімі моцнымі, а цяпер асабіста ў гэтым упэўнілася. Адна справа бачыць спартыўныя спаборніцтвы па тэлевізары ці чытаць пра іх у газеце, і зусім іншая – прысутнічаць на трыбуне, перажываць, падтрымліваць, раздзяляць эмоцыі. Некаторыя з дзятлаўскіх школьнікаў паспелі пафатаграфавацца на фоне выступаючых, а найбольш паспяховыя нават займелі аўтографы цяжкаатлетак. Мяркую, паездка запомніцца нам на ўсё жыццё.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Людмілай Юшкевіч
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…