У нашым раёне, як і па ўсёй Беларусі, 26 мая прайшоў першы цэнтралізаваны экзамен.

Больш падрабязна пра гэту важную для выпускнікоў адзінаццатых класаў падзею расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Пунктам здачы ЦЭ вызначана сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. У ЦЭ прымаюць удзел 153 чалавекі.

У першы дзень, 26 мая, навучэнцы здавалі прадмет на выбар. Найбольш запатрабаванай аказалася матэматыка (55 чалавек), таксама папулярныя біялогія (36 чалавек) і грамадазнаўства (34 чалавекі). Усе зарэгістраваныя навучэнцы прыбылі на пункт здачы.

Для 58 чалавек быў арганізаваны падвоз па шасці маршрутах транспартам Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый.

Ва ўсіх аўдыторыях, прызначаных для здачы ЦЭ, быў наладжаны пітны рэжым.

Пры неабходнасці мелася магчымасць атрымаць своечасовую медыцынскую дапамогу: у медпункце дзяжурылі доктар, фельчар, медсястра.

Былі створаны ўмовы і для знаходжання ўдзельнікаў ЦЭ, якія скончылі выкананне экзаменацыйных работ раней за вызначаны тэрмін, працавалі педагогі для суправаджэння, функцыянаваў буфет. Прыемна адзначыць, што ўсе ўдзельнікі прыбылі на ЦЭ ў добрым настроі.

Пакідаючы пункт здачы, сваімі ўражаннямі падзяліліся і выпускнікі.

Арсеній Булаўко, Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна:

– Пачуцці змешаныя: было крыху хвалююча, разам з тым разумеў, што рыхтаваўся да гэтага цэлы год. Усё было добра арганізавана, таму асаблівага страху не адчувалася. На выбар здаваў грамадазнаўства. Заданні выканаць паспеў, хапіла часу, каб падумаць, праверыць сябе. Наступнай будзе руская мова, за якую перажываю менш. Паколькі паступаю ў Акадэмію МУС, то мяне чакае яшчэ і ЦТ па англійскай мове. Спадзяюся на добрыя вынікі па ўсіх прадметах і паступленне. Іншым выпускнікам таксама жадаю ўдачы.

Рэнат Гайдук, сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча:

– Асабліва не перажываў, бо здаваў усе рэпетыцыйныя іспыты. Першым на выбар у мяне быў ЦЭ па біялогіі, наступны – па рускай мове, у якім адчуваю яшчэ большую ўпэўненасць. Паступаць планую ў Навагрудскі каледж тэхналогій і бяспекі на ратаўніка, ужо прайшоў медыцынскі агляд і ВВК па трэцяй групе. Калі не атрымаецца пайсці з-за конкурсу, падам дакументы ў іншую навучальную ўстанову. Сваім равеснікам жадаю поспехаў, а дзевяці-дзесяцікласнікам – старанна вучыцца, каб было лягчэй на іспытах.

Мілана Шэўка, сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча:

– Здавала ЦЭ па англійскай мове, да якога доўга рыхтавалася. Для гэтага чытала па-англійску, глядзела кінастужкі. Заданні былі няпростымі. Хвалявалася даволі моцна, аднак, калі раздалі бланкі, страх пачаў адступаць. Заданні выканала, спадзяюся на добрыя вынікі. 29 мая ў мяне ЦЭ па рускай мове, а ЦТ буду здаваць па матэматыцы, бо мяркую паступаць на маркетолага. Сёлетнім выпускнікам жадаю старанна паўтараць матэрыял і не баяцца, бо хваляванне перашкаджае, а яшчэ – атрымліваць асалоду ад шчаслівай пары юнацтва: наперадзе – выпускны, якога вельмі чакаем.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #ЦЭ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации