Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Адбылася важная падзея палітычнага жыцця Беларусі – цырымонія заступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Інаўгурацыя праходзіла ў Палацы Незалежнасці, і за ёй у прамым эфіры сачылі мільёны беларусаў.

Сваім уражаннем падзялілася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Як заўжды, у час выступлення Аляксандр Рыгоравіч агучыў шмат значных пасылаў для беларускага народа. Упэўнена, што для нашых суайчыннікаў надзвычай актуальным было абяцанне Прэзідэнта наконт таго, што па-ранейшаму галоўнымі прыярытэтамі яго дзейнасці застануцца нацыянальныя інтарэсы, бяспека краіны і людзей.

Для нас, жыхароў невялікага райцэнтра, прыемна было пачуць, што прадоўжаны курс на далейшае развіццё рэгіёнаў, кожнага кутка Беларусі. Лічу, што гэта актуальна і для моладзі, якая прыходзіць у сельскія прафесіі або застаецца жыць і працаваць на малой радзіме. Выдатна, што ёсць магчымасць забяспечыць эфектыўнае для дзяржавы і зручнае для людзей размеркаванне працоўных месцаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Яшчэ радуе, што ў Беларусі рэалізуецца маштабная праграма даступнага арэнднага жылля, якая цяпер будзе “прывязана” да новых рабочых месцаў. Упэўнена, што гэта паспрыяе і паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, стане грунтоўнай дапамогай маладым сем’ям з дзецьмі. Калі сям’я работнікаў хутка атрымліваць свае жылыя метры, ёсць гарантыя, што такія спецыялісты замацуюцца ў арганізацыях ці на прадпрыемствах.

Безумоўна, было вельмі прыемна пачуць ад Аляксандра Рыгоравіча прызнанне аб тым, што ні ў аднаго лідара дзяржавы няма такіх працавітых і надзейных людзей, як беларусы, і што ён лічыць сябе шчаслівым Прэзідэнтам.

Зразумела, што на шляху ў будучыню ў наш неспакойны час беларусаў чакае шмат выклікаў і выпрабаванняў, аднак верыцца, што мы справімся, бо ўжо сталі вопытнай нацыяй, на чале якой стаіць мудры лідар.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #Президент #власть

Похожие публикации