Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ў галерэі Тызенгаўза ў Гродне.
На мерапрыемстве ўшаноўвалі тых бацькоў, хто кожны дзень дорыць дзецям свае пяшчоту, клопат і любоў, беражэ сямейныя традыцыі і з’яўляецца станоўчым прыкладам адказнага бацькоўства для іншых суайчыннікаў. Гасцей з раёнаў сустракалі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка. Гонар прадстаўляць Дзятлаўшчыну на прыёме сёлета выпаў бацькам-выхавальнікам дома сямейнага тыпу горада Дзятлава Марыне і Аляксандру Русаўскім.
Яны падзяліліся ўражаннямі ад паездкі ў абласны цэнтр:
– Сустрэча пакінула толькі лепшыя і самыя пазітыўныя ўражанні. Вельмі спадабалася па-дамашняму цёплая, добразычлівая атмасфера, аздобленая прыемнымі пажаданнямі і простымі жыццёвымі ісцінамі аб выхаванні падрастаючага пакалення, без якіх няма шчасця, любові, паразумення.
Для нас падрыхтавалі невялікі кранальны канцэрт з песнямі пра мамаў і татаў, цяпло бацькоўскага дома. Знаёмства адбылося ў фармаце загадзя падрыхтаваных прэзентацый пра кожную з сем’яў-удзельніц. Тром жыхаркам Гродзеншчыны ва ўрачыстай атмасферы ўручылі ордэны Маці. Не менш прыемнай была неафіцыйная частка сустрэчы за кубачкам чаю. У час шчырай размовы “без гальштукаў” Віктар Францавіч заклікаў прысутных бацькоў часцей сустракацца, дзяліцца станоўчым вопытам з іншымі сем’ямі, падбадзёрваць, матываваць, падказваць. Ён расказаў пра свой жыццёвы шлях, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, наколькі важным для станаўлення асобы дзіцяці з’яўляецца прыклад бацькоў. Сапраўды, пакараць дзіця ці дазволіць яму “сядзець у тэлефоне”, каб у доме была цішыня – прасцей за ўсё. Аднак, каб вырасціць дастойнае пакаленне, матулі і таты павінны знаходзіць час на важныя размовы, тлумачэнні, сумесныя справы з сынамі і дочкамі. Самая важная місія бацькоўства – кожны дзень, кожную хвіліну быць чалавекам, на якога раўняецца дзіця, чые словы, учынкі, традыцыі яно будзе паўтараць у далейшым. Яшчэ намеснік старшыні аблвыканкама расказаў, колькі сёння робіцца для сем’яў з дзецьмі ў нашай краіне.
Мы і самі бачым гэта. Мы ганарымся, што жывём у Беларусі, дзе абараняюцца традыцыйныя каштоўнасці, цэніцца сям’я, аказваецца грунтоўная і ўсебаковая падтрымка пры нараджэнні, усынаўленні дзетак, стварэнні замяшчальных сем’яў. Мы любім сваю мірную, прыгожую, гасцінную краіну і жадаем, каб яна і надалей развівалася і працвітала. Усім бацькам Дзятлаўскага раёна зычым здароўя, шчасця, цярпення, каб паміж імі панавала любоў і гэта заўважалі дзеці. Увогуле, заўжды важна татам не саромецца паказваць свае трапяткія адносіны да матуляў, а матулям быць добрым анёлам-ахоўнікам сямейнага ачага. Дзеці пераймуць іх прыклад і панясуць яго з сабой у дарослае жыццё.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…
20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…
Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…
19 октября сотрудниками МО ГАИ Слонимского РОВД в ходе несения службы на территории обслуживания -…