Таццяна Умоўская, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, дэлегат УНС:

– У снежні 2025 года адбудзецца другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Гэта адказнае мерапрыемства, у рамках якога плануецца разгледзець праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на наступную пяцігодку.

Асаблівасць форуму, які пройдзе 18-19 снежня, у тым, што ён склікаецца шляхам выдання распараджэння старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Лукашэнкі.

Быць дэлегатам УНС – вялікі гонар і адначасова вельмі адказная місія, гэта значыць, што з’яўляешся прадстаўніком вышэйшага органа народаўладдзя сваёй краіны і ад тваіх рашэнняў залежыць яе будучыня, бо, як вядома, асновай для ўсяго ў дзяржаве з’яўляецца эканоміка.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця раней не зацвярджалася на такім узроўні: у дэлегатаў была магчымасць унесці свае прапановы ў яе праект.

Для мяне вельмі важнымі з’яўляюцца пытанні развіцця сістэмы адукацыі. У наступнай пяцігодцы нам давядзецца вырашаць задачы па стварэнні адаптыўнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. Гэта павышэнне гнуткасці адукацыйных паслуг, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў, укараненне лічбавых тэхналогій у адукацыйную дзейнасць, а таксама бесперапыннае прафесійнае навучанне, адаптаванае пад патрэбы эканомікі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ВНС

Похожие публикации