Таццяна Умоўская, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, дэлегат УНС:
– Адбылося пасяджэнне дэлегатаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскай вобласці. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
Яна прадугледжвае дакладную пастаноўку мэтаў. У цэнтры ўвагі – чалавек. У праграме вызначаны дакладныя колькасныя індыкатары і сем ключавых прыярытэтаў. Сярод іх той, які хачу вылучыць, – развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы. Яго галоўная мэта – адукацыя, якая адпавядае бягучым запытам рынка працы і патрэбам эканомікі. Нам належыць павысіць узровень практыка-арыентаванай адукацыі, рэалізаваць задачы па бесперапыннаму патрыятычнаму выхаванню моладзі.
Механізмам рэалізацыі запланаваных мер стане дзяржаўная праграма “Беларусь інтэлектуальная”.
Яна прадугледжвае, што ў выпадку значнага змянення знешніх і ўнутраных умоваў магчымы і карэкціроўкі асобных задач і індыкатараў.
Аднак нязменнай застаецца арыентацыя на мэты ўстойлівага росту, павышэння якасці жыцця насельніцтва і забеспячэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС