Павел Ашурык, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама:

– Наша краіна рыхтуецца да другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое пройдзе 18-19 снежня. Для мяне як фінансіста, эканаміста надзвычай важнае значэнне мае абмеркаванне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады, якую плануецца зацвердзіць. Гэта наш стратэгічны план работы на наступную пяцігодку, які цяпер актыўна абмяркоўваем на ўзроўнях ад Прэзідэнта, урада, да абласных і раённых выканаўчых камітэтаў. У працэсе распрацоўкі задзейнічаны ўсе, бо гэта дакумент, які сведчыць, як мы, беларусы, будзем жыць далей, якая ў нас стратэгія.

Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка неаднаразова засяроджваў увагу на тым, што эканоміка заўжды была і ёсць на першым месцы, бо як мы спрацуем у наступную пяцігодку, так і будзем жыць далей.

Яшчэ раз зазначу, што гэта вельмі важны дакумент для беларусаў. Цяпер мы ўносім свае прапановы на ўзроўні ўрада, прэм’ер-міністра, яны разглядаюцца і будуць вынесены на абмеркаванне ў час Усебеларускага народнага сходу.

Наогул, лічу, што кожны беларус, кожны актыўны грамадзянін павінен быць удзельнікам такога абмеркавання.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации