Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» завяршылася

Уражанняў і эмоцый у тых, хто стаў яе актыўным удзельнікам, мора, прычым самых пазітыўных.

І гэта не дзіўна. Усе, хто быў заяўлены, правялі мерапрыемствы і экскурсіі, арганізавалі інтэрактыўныя гульні і майстар-класы, паспрабавалі прадставіць свае музеі ў арыгінальнай форме, праз паглыбленне ў тэму і эпоху, праз гульню і квэст так, каб наведвальнік сам быў уцягнуты ў дзеянне, думаў, успамінаў, пазнаваў і, вядома, дзівіўся.

Экскурсія на Альфа-Радоне здзівіла, уразіла і эмацыйна зарадзіла адну з удзельніц – Вольгу Васіленка.

–  Была здзіўлена тым, што ўбачыла, – распавядае яна, – і ў першую чаргу прыёмам дырэктара Аляксандра Анісава і Веранікі Хрышчановіч, якая пазнаёміла нас з жылым фондам санаторыя, расказала пра медыцынскія паслугі, якія прапанаваны гасцям, пра харчаванне і адпачынак, культурныя праграмы і шмат яшчэ пра што. Пабываць у санаторыі прэміум-класа, нават на экскурсіі, вялікае задавальненне. Прыгажосць і гармонія ніколі не бываюць лішнімі.

– А мы прайшліся па Дзятлаве з экскурсаводам, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Галіна Касцюк, – па-новаму зірнулі на месцы, каля якіх праходзім кожны дзень. Дзіўная рэч: быццам усё ведаеш пра свой горад і ў той жа час ведаеш так мала. Аказваецца, кожны помнік, кожны будынак хавае мноства таямніц, цікавых фактаў, якія табе пакажуць, пра якія раскажуць, а яшчэ адкажуць на ўсе пытанні. У дадатак, пешая хада па горадзе вельмі карысная для пажылых людзей. Павольная, з прыпынкамі, з апавяданнямі і ўспамінамі саміх экскурсантаў, бо некаторыя з іх дзятлаўчане і шмат што памятаюць з таго, што было ў горадзе ў часы іх дзяцінства і юнацтва.

У гэтым годзе акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» прайшла нашмат больш актыўна. І гэта не дзіўна. Для стварэння ўмоў, сардэчнага прыёму гасцей, захапляльнага апавядання былі задзейнічаны не толькі самі кіраўнікі музеяў, але і навучэнцы школ. Мы вельмі ўдзячныя Алене Радомскай (гімназія №1 г. Дзятлава), Аліне Макарэвіч (СШ№1 г. Дзятлава), Людміле Лапата (Вензавецкая сярэдняя школа), Людміле Шаркут (Жукоўшчынская базавая школа), Наталлі Малец (Хвінявіцкая сярэдняя школа) Святлане Малышка (Гезгалаўская сярэдняя школа), Аксане Яфімік (Казлоўшчынская сярэдняя школа) і многім іншым удзельнікам за аператыўнасць і разуменне.

Да новых сустрэч у наступным годзе!       Будзе і надалей пазнаваць сваю родную Беларусь.

Алена Абрамчык,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

27 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago