Да адной з найважнейшых у нашай краіне ў гэтым годзе падзей – выбараў Прэзідэнта – засталося зусім няшмат часу. Каб яны прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам, прадстаўнікі ідэалагічнага актыву, члены грамадскіх арганізацый праводзяць акцыю “Усё пра выбары”. Чарговая з іх ладзілася на плошчы раённага цэнтра, дзе дзятлаўчанам раздавалі буклеты з інфармацыяй аб парадку правядзення галасавання, графіку работы выбарчых участкаў, кандыдатах у Прэзідэнты.
– Вынікі будучай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі маюць ключавое значэнне для кожнага беларуса, грамадства і дзяржавы ў цэлым. Таму кожны павінен сур’ёзна і ўзважана аднесціся да гэтай важнай падзеі, вызначыць таго, у кім бачыць свайго лідара, які здольны забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Рагачова.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы