У рамках акцыі “Нашы дзеці” актывісты першаснай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы В. Кардаш і С. Чайка разам з навучэнцамі наведалі дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і часова жывуць у Дзятлаўскім СПЦ.
Яны ўручылі ўсім салодкія падарункі, пагутарылі і пажадалі ўсім шчаслівых святаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў.
× × ×
У рамках акцыі “Нашы дзеці” прадстаўнікі ААТ “Граніт-Агра” К. Дубешка і А. Зенчык наведалі нашу ўстанову адукацыі і павіншавалі ўсіх з надыходзячым Новым годам. Дзецям яны ўручылі салодкія падарункі.
Аргкамітэт Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы