Па добрай традыцыі прадстаўнікі старэйшага пакалення дзятлаўчан штогод прымаюць удзел у дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”, каб у час святаў падарыць салодкія сюрпрызы, гульні і цацкі дзецям нашага раёна, якія маюць у гэтым асаблівую патрэбу.
У рамках акцыі з выхаванцамі Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сустрэліся прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда”, валанцёры “сярэбранага ўзросту” і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.
Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі з радасцю віталі сваіх даўніх сяброў. Шмат прыемных эмоцый яны атрымалі ад добрых пажаданняў і яркіх цікавых падарункаў, якія дапамогуць карысна бавіць час за сумеснымі гульнямі.
Дырэктар установы Марына Гуговіч падзякавала прадстаўнікам старэйшага пакалення за тыя клопат і ўвагу, якія на працягу многіх гадоў яны дораць асаблівым дзецям. У сваю чаргу ў рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” ад імя калектыву цэнтра і сябе асабіста Марына Эдвардаўна павіншавала ветэранаў працы з навагоднімі святамі і з найлепшымі пажаданнямі перадала ім падарункі-сувеніры.
Ірына СТЫРНІК
Фота ўдзельнікаў сустрэчы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga