Найлепшае, што могуць зрабіць дарослыя ў пераднавагодні і перадкалядны час, – гэта падарыць дзецям казку.
Турыстычны інфармацыйны цэнтр і сектар спорту і турызму райвыканкама пры спонсарскай і інфармацыйнай падтрымцы раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” прапанавалі шматдзетным сем’ям Дзятлаўшчыны далучыцца да раённай дабрачыннай акцыі “Казачнае Дзятлава: падарожжа з аўдыёгідам”.



Першымі гасцямі экскурсійнай праграмы сталі сем’і Грыцук, Цюшляевых і Канусаў.

– Новы год – час дабра, цудаў, забаваў і падарожжаў. Такую вандроўку-сюрпрыз з аўдыёгідам вам сёння дорыць турыстычны інфармацыйны цэнтр. Наш Дзятлаўскі раён першы ў Беларусі атэставаў аўдыёгід, які на гэты кароткі час стане вашым сябрам і правадніком па родным горадзе, адзначыла галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка.

Кожная сям’я атрымала ў рукі аўдыёгід з аўтарскай экскурсіяй ад спецыяліста па турызме Алены Абрамчык. Разам з гэтымі невялікімі прыборамі яны прайшлі па самых адметных і цікавых месцах Дзятлава: пазнаёміліся з гісторыяй касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, жыццём яўрэйскай абшчыны, подзвігам Іосіфа Філідовіча, паўдзельнічалі ў імправізаванай фотасесіі ў навагодніх лакацыях, размешчаных на плошчы 17 Верасня.










У межах месяца гастратурызму паўдзельнічалі ў дэгустацыі прадукцыі Дзятлаўскага хлебнага цэха, арганізаванай у кафэ кінатэатра “Спадарожнік”. Загадчыца аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага Цэнтра культуры Ірына Сарачынская запрасіла часцей наведваць іх і падарыла кожнай сям’і білет на сеанс гульні ў більярд, размешчаны ў фае кінатэатра.







Наталля АВЯРЧУК
#нашалепшае