З такімі пажаданнямі да трох юных дзятлаўчан, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, завіталі супрацоўнікі пракуратуры Дзятлаўскага раёна і раённага аддзела Следчага камітэта.

Для праваахоўнікаў штогадовы ўдзел у раённым марафоне дабра ўжо стаў традыцыяй. На гэты раз яны таксама прыйшлі да падапечных цэнтра не з пустымі рукамі – прынеслі ім салодкія падарункі, а для ўстановы – інтэрактыўныя гульні, каб хлопчыкі і дзяўчынкі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і знаходзяцца тут, не сумавалі, а бавілі вольны ад вучобы час цікава і з карысцю.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго і начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Пратаковіч павіншавалі дзяцей і педагогаў цэнтра, пажадалі, каб Дзед Мароз і Снягурачка абавязкова ажыццявілі іх самыя запаветныя мары і жаданні і каб навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” прынесла шмат прыемных сустрэч, радасці і добрага настрою.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Наши дети

#нашелучшее
#нашалепшае

Похожие публикации