На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Нашы дзеці” і дорыць прыемныя моманты яе маленькім жыхарам. У гэтыя святочныя калядныя дні асабліва хочацца падтрымаць і парадаваць дзетак, якія хварэюць.

З цацкамі, настольнымі гульнямі, салодкімі прысмакамі да пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы завіталі ў госці начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Алена Чайкоўская, яе намесніца Марына Гуговіч і, вядома ж, усімі любімыя Дзед Мароз са Снягуркай.


І дзяцей, і медыцынскіх работнікаў павіншавалі са святамі, пажадалі моцнага здароўя ў новым годзе, каб споўніліся ўсе запаветныя мары, а ў сем’ях заўжды панавалі любоў, шчасце і дабрабыт, быць заўжды вясёлымі, ніколі не адчайвацца.



Госці паднялі настрой не толькі дзецям, але і дарослым – навагоднія песні ўсе спявалі дружна і гучна.

Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Наши дети