Да акцыі “Нашы дзеці” далучаецца ўсё больш жадаючых падарыць юным жыхарам нашага раёна цудоўны настрой і прыемныя падарункі.
Ва ўтульны дом сямейнага тыпу, у якім жывуць бацькі-выхавальнікі Марына і Аляксандр Русаўскія і іх прыёмныя дзеці, зноў завіталі госці з падарункамі.
Два гульнявыя камп’ютары пажадалі падарыць дзецям жыхары нашага раёна Алеся Ішчанава і Максім Васько, якія працуюць у сферы ІТ. Дзяўчына павіншавала дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадала, каб у іх усё атрымалася. Яна адзначыла, што камп’ютары, магчыма, дапамогуць ім вызначыцца з будучай прафесіяй, хлопчыкі і дзяўчынкі зацікавяцца сучаснымі тэхналогіямі.
Салодкія пачастункі, без якіх не абыходзіцца ні адно навагодняе свята, прынеслі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і пажадалі дзецям і іх бацькам цудоўнага святочнага настрою і спаўнення жаданняў.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Дзятлаўшчыны Святлана Залучан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык пачаставалі хлопчыкаў і дзяўчынак карыснай духмянай садавіной, пажадалі дасягаць мэтаў, якія ставяць перад сабой, здароўя, шчасця, поспехаў усёй сям’і.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Наши дети
#нашелучшее
#нашалепшае
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…