Гэты год для нашай краіны асаблівы – 75-годдзе Перамогі над фашызмам.
Беларусы ніколі не забудуць тыя дні, калі бяда прыйшла на нашу зямлю, у нашыя сем’і. Салдаты – сыны Беларусі, а разам з імі жанчыны і дзеці, ўзяліся за зброю, ваявалі на франтах і ў тыле ворага. Нялёгка дасталася перамога. Кожны трэці беларус не вярнуўся з той жудаснай вайны. І пра гэта мы памятаем, расказваем нашым дзецям і ўнукам.
Выхаванцы групы інтагрыраванага навучання і выхавання Новаяльнянскага ясляў-сада разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Мы памятаем “, аформілі часопіс “Дзень Перамогі”, вывучылі верш М.Гутнік “Ніколі не забудзем “.
Валянціна АПАНОВІЧ,
выхавальніца Новаяльнянскага ясляў-сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup