Акцыя “Адновім лясы разам” на Дзятлаўшчыне

Не тыдзень, а цэлы месяц сёлета прысвячаецца ў Беларусі пасадцы і аднаўленню лясоў.

Дзятлаўчане таксама актыўна далучыліся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Адновім лясы разам”, прымеркаванай да Года якасці. Яна ладзіцца ў нашай краіне з 23 сакавіка па 20 красавіка.

Па добрай традыцыі, удзел у мерапрыемствах акцыі прыняў працоўны калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, а таксама кіраўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў Дзятлаўшчыны.

Пунктам прызначэння стаў 61-ы квартал Гезгалаўскага лясніцтва, дзе ўдельнікам акцыі належала высадзіць 11 700 саджанцаў сасны з закрытай каранёвай сістэмай і 7800 – елкі на плошчы 3 гектары. Хоць пераважная большасць добраахвотнікаў вопытныя ў гэтай справе людзі, усё ж інструктаж па тэхніцы бяспекі ад лясной аховы абавязковы.

Сёлетняя акцыя для кіраўніка раёна – пятая, юбілейная. Штогод ён ахвотна далучаецца да акцыі на карысць прыроды і матывуе да стваральных спраў свой калектыў.

– 2024 год на Дзятлаўшчыне асаблівы для мяне: сёлета пятая пасяўная кампанія і пятая пасадка лесу ў маёй біяграфіі кіраўніка раёна. І калі ў сельскай гаспадарцы пераважная большасць працэсаў механізавана, то аднаўленне лясоў патрабуе больш ручной працы. Заўжды актыўна ўдзельнічаем у вясновай акцыі, усім раёнам аказваем дапамогу нашаму лясгасу. Радуе, што дрэвы, пасаджаныя намі 4-5 гадоў таму, добра прыняліся і падраслі. Работнікі райвыканкама працуюць сумленна, заўжды стараюцца быць прыкладам для ўсіх працоўных калектываў раёна як у паўсядзённай рабоце, так і добраахвотных ініцыятывах, – адзначыў Андрэй Садоўскі.

Дырэктар лясгаса Сяргей Дурко ўзгадаў, што ранняя вясна сёлета ўнесла свае карэктывы ў работу лясной гаспадаркі. Планы вялікія, але дзякуючы падтрымцы землякоў усё атрымаецца завяршыць своечасова.

– Сёлета ўмовы надвор’я паспрыялі скарочанаму перыяду вегетацыі, а таму мы стараемся як мага хутчэй, пакуль глеба вільготная, пасадзіць культуры, – заўважыў Сяргей Віктаравіч. – З гэтай нагоды Міністэрствам лясной гаспадаркі  Беларусі было прынята рашэнне правесці цэлы месяц лесу – акцыю “Адновім лясы разам”. Да яе масава далучыліся дзятлаўчане, мы стараемся задаволіць усе заяўкі і прадаставіць транспарт. Прыемна, што кожны год актыўны ўдзел у пасадцы лесу прымае кіраўніцтва раёна. Гэта асабліва актуальна сёлета – у  Год якасці, якому прысвечана наша мерапрыемства. Традыцыйна мы садзім дрэвы разам са старшынёй і супрацоўнікамі райвыканкама, якія падыходзяць да справы граматна і грунтоўна. Пацвярджэнне – высокая прыжывальнасць высаджанага  ў час мінулагодніх акцый лесу.

Адны з самых актыўных удзельнікаў акцыі “Адновім лясы разам” – прадстаўнікі сферы адукацыі раёна. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская расказала пра добрую тэндэнцыю, падзялілася сваімі эмоцыямі і ўспамінамі:

– Саджу дрэвы з самага дзяцінства, гэта прыемная настальгія. Некалі школьнікамі ўдзельнічалі ў такіх акцыях з класам, затым дапамагалі раёну ў аднаўленні лясоў разам з калектывам школы, сёння – з калегамі раённага выканаўчага камітэта. Як заўжды, педагогі – у першых радах валанцёраў на пасадцы лесу. Гэта вельмі сімвалічна, здорава. Лес – гэта наша багацце. Усведамляем, што ўсе разам робім вялікі ўклад у будучыню краіны.

Сёлета кожны ўдзельнік добраахвотнай экалагічнай акцыі атрымаў сертыфікат удзельніка ад Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, падпісаны генеральным дырэктарам Міхаілам Ігнацікам. Ён выказвае словы ўдзячнасці за асабісты ўклад у памнажэнне ляснога багацця нашай краіны і дае права атрымаць у падарунак саджанец у лясгасе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago