На працягу навагодніх і калядных святаў дзятлаўчане прымалі актыўны ўдзел у акцыі “Ад усёй душы”, якая заклікана акружыць клопатам і ўвагай пажылых грамадзян. У Данілавіцкім сельсавеце таксама не абмінулі ўвагай яго доўгажыхароў.
Старшыня сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” па ідэалагічнай рабоце Кацярына Дубешка і творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры ад усёй душы павіншавалі са святамі і парадавалі падарункамі Іосіфа Ціхановіча з вёскі Хрольчыцы і Рому Богдан з аграгарадка Таркачы, якая, дарэчы, нядаўна адзначыла 80-гадовы юбілей. Ім пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту.
Святочную сустрэчу ў рамках акцыі ладзілі і для пажылых жыхароў Казлоўшчынскага сельсавета. Іх павіншавала старшыня сельвыканкама Ала Гародка, музычныя падарункі падрыхтавалі работнікі мясцовага дома культуры.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga