Пытанне: маю ва ўласнасці трактар ​​і планую аказваць паслугі фізічным асобам па механізаванай апрацоўцы, узворванні, культываванні, пасадцы, уборцы сельскагаспадарчай прадукцыі на зямельных участках. За які тэрмін выплачваецца падатак і ў якім памеры?

Адказ галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара Таццяны Бойка:

– Для аказання такіх паслуг фізічнай асобе неабходна:

– прадаставіць у падатковы орган паведамленне ў пісьмовай форме да пачатку кожнага месяца, у якім будзе ажыццяўляцца гэты від дзейнасці;

– выплаціць налiчаную суму адзінага падатку да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.

Стаўка адзінага падатку ў Дзятлаўскім раёне па дадзеным відзе дзейнасці складае 18 рублёў у месяц.

Тэлефоны для даведак: 2-42-51, 2-27-55.

Таццяна ГРЫЦУК

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации