На базе Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ прайшлі абласныя паказныя заняткі па ахове працы. Удзел у іх прынялі кіраўнікі і асобы, адказныя за ахову працы ўсіх структурных падраздзяленняў ДТСААФ Гродзеншчыны.
Мэта мерапрыемства – аказанне практычнай дапамогі кіруючым асобам у стварэнні здаровых і бяспечных умоваў працы ў сваіх калектывах. Па словах лектараў, намесніка старшыні Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валерыя Гапоненкі і вядучага інжынера па ахове працы цэнтральнага апарата ДТСААФ Дзмітрыя Кукіша, рэалізаваць гэта можна толькі звёўшы да мінімуму прычыны вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці, а таксама аварый і інцыдэнтаў на працоўным месцы.
Тэарэтычны блок быў падмацаваны практычнымі заняткамі, на якіх прысутным паказалі парадак правядзення комплексу работ па захаванні патрабаванняў тэхнікі бяспекі ў час абслугоўвання аўтамабіляў.
Удзельнікі заняткаў атрымалі метадычныя рэкамендацыі па вядзенні дакументацыі, абмяняліся вопытам.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga