Як мінімізаваць рызыку траўмавання?
Няшчасны выпадак на вытворчасці прыводзіць да страты працаздольнасці работніка нават не на адзін дзень. Прычынамі з’яўляюцца няўважлівасць, грэбаванне правіламі і нормамі аховы працы, тэхнічная няспраўнасць або банальная чалавечая памылка. Наступствы няшчаснага выпадку бываюць розныя, у самым горшым варыянце ён прыводзіць да гібелі чалавека.
Аналіз работы, які праводзіўся ў Дзятлаўскім раёне па захаванні здаровых і бяспечных умоваў працы, паказаў, што ў многіх арганізацыях з боку наймальнікаў не заўсёды прымаюцца належныя меры па забеспячэнні патрабаванняў бяспекі, устаноўленых заканадаўствам і нарматыўнымі прававымі актамі па ахове працы.
Вельмі часта работнік можа атрымаць траўмы, калі працуе на вышыні (ён знаходзіцца на адлегласці менш за 2 метры ад неагароджаных перападаў па вышыні 1,3 метра і больш). Да выканання такіх работ дапускаюцца асобы старэйшыя за 18 гадоў, якія прайшлі медыцынскі агляд і не маюць супрацьпаказанняў, валодаюць прафесійнымі навыкамі, прайшлі ва ўстаноўленым парадку навучанне бяспечным метадам і прыёмам работ, інструктажы і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, атрымалі адпаведнае пасведчанне.
Прыкладам таго, да чаго прыводзіць парушэнне правілаў аховы працы пры рабоце на вышыні, з’яўляецца няшчасны выпадак, які адбыўся ў верасні 2024 года ў адной з арганізацый Дзятлаўскага раёна з вадзіцелем аўтамабіля. Вадзіцель С. пры перавозцы збожжа ў люстэрка задняга віду ўбачыў, што з-за моцнага парыву ветру тэнт з левага боку аўтамабіля сарвала, і на дарогу пачало сыпацца зерне. Мужчына, не маючы сродкаў індывідуальнай абароны, якія прадухіляюць падзенне з вышыні (ахоўнага пояса), падняўся па скобах на кузаў і паправіў тэнт. Пры спуску ўніз ён страціў раўнавагу і з вышыні 1,66 метра ўпаў на асфальтабетоннае пакрыццё, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні. Прычынамі дадзенага няшчаснага выпадку сталі допуск 68-гадовага вадзіцеля да выканання работ на вышыні без медыцынскага заключэння аб прыдатнасці па стане здароўя да выканання такіх работ, без навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, без забеспячэння сродкамі індывідуальнай абароны.
Аляксандр ПАЎЛОВІЧ,
галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда падзяліўся…
17 верасня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…
Пожар — одна из самых опасных ситуаций в быту. Огонь и дым распространяются стремительно, и…