Аграрыі Дзятлаўшчыны адзначаны ўзнагародамі

Кульмінацыяй абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025” у Ваўкавыску стала ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў свята і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга жніва і лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу вобласці на цэнтральнай плошчы горада.

Павіншаваў усіх са святам і выказаў словы ўдзячнасці аграрыям вобласці старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Караеў:

– “Дажынкі” – гэта свята павагі да працы і захавання народных традыцый. На працягу стагоддзяў праца на зямлі застаецца падмуркам стабільнага росту і дабрабыту краіны. Аднак сельская гаспадарка – гэта не толькі пра рамантыку. Гэта дысцыпліна, разлік і вытрымка. Калі ў горадзе яшчэ спяць, у вёсцы ўжо кіпіць праца. Земляробаў адрознівае асаблівая адказнасць і любоў да зямлі: у гэтым годзе спецыялісты аграпрамысловага комплексу зноў пацвердзілі сваю здольнасць эфектыўна арганізоўваць вытворчасць. Надвор’е кожны год выпрабоўвае на трываласць нашых аграрыяў: летнія засухі мінулых і пазамінулых гадоў, бясснежная зіма гэтага года, праліўныя дажджы летам збіраліся пахаваць надзеі на высокі ўраджай. Але талент і веды нашых аграномаў, валявыя і арганізацыйныя якасці кіраўнікоў гаспадарак, а галоўнае – самааддача механізатараў і паляводаў, вадзіцеляў і аператараў сушыльных комплексаў зноў здзівілі новай планкай валавога збору і ўраджайнасці. Намалочана ў бункернай вазе больш за 1 мільён 760 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых – 51 цэнтнер з гектара. Валавы збор рапсу склаў 220 тысяч тон, а сярэдняя ўраджайнасць 30 цэнтнераў, што з’яўляецца адным з найлепшых паказчыкаў у краіне. Дзякуй усім, хто працаваў на сельскай ніве, за працавітасць і адказнасць, вытрымку і самааддачу.

Сярод працаўнікоў і кіраўнікоў, адзначаных высокімі рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі, нямала дзятлаўчан, якія сёлета прадставілі наш раён на абласных “Дажынках-2025”.

Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Падзякай Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Пётр Паршук.

Падзякай Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве ААТ “Граніт-Агра” Арцём Літвінскі.

Падзякай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі  – трактарыст-машыніст ААТ “Дварэцкі льнозавод” Мікалай Сідорчык.

Падзякай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – трактарыст-машыніст ААТ “Дварэц-Агра” Мікалай Марук.

Падарунак ад Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў трактарыст-машыніст КСУП  “Жукоўшчына” Юрый Варган.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

12 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

12 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

12 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

12 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

12 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

14 часов ago