Аграрныя прафесіі: выбар маладых

Зусім нядаўна мы, вучні 10 і 11 класаў школ раёна, у якіх асвойваецца праграма факультатыўнага занятку “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, наведалі адну з вядучых ВНУ Беларусі – Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Прафесар кафедры абароны раслін Аляксандр Свірыдаў правёў нас па карпусах навучальнай установы і сучасных лабараторыях, расказаў пра яе гісторыю, магчымасці і дасягненні.

Мы даведаліся таксама пра асаблівасці прыёмнай кампаніі, перавагі, якія маюць школьнікі, што навучаюцца ў аграрных і інжынерных класах або групах, а таксама аб дадатковых магчымасцях, якія ёсць у  студэнтаў   універсітэта, атрыманне вадзіцельскай катэгорыі “В” і праходжанне службы ва Узброеных Сілах РБ.

Аказалася, што сённяшні аграрны ўніверсітэт – гэта не толькі пляцоўка для атрымання вышэйшай адукацыі ў сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галіне, але і генетычныя даследаванні, новыя навуковыя адкрыцці, праекты і нават айці-рашэнні для сельскай гаспадаркі. Асабліва ўразіла сустрэча са студэнтамі-першакурснікамі факультэта эканомікі і бухгалтарскага ўліку, у час якой яны правялі з намі бізнес-гульню. Мы ўбачылі, як прымяняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, у перапрацоўчай прамысловасці. Выкладчыкі і кіраўнікі факультэтаў расказалі пра супрацоўніцтва з працадаўцамі, пра тое, як арганізуецца вытворчая практыка студэнтаў і далейшае працаўладкаванне.

Многія з нас упершыню задумаліся аб тым, што прафесія ў аграпрамысловым комплексе можа быць не толькі карыснай для краіны, але і займальнай, перспектыўнай, высока запатрабаванай. Мы вярнуліся не толькі з новымі ведамі, але і з адчуваннем, што будучыня – у нашых руках, асабліва калі яна звязана з зямлёй, навукай і клопатам аб раслінным і жывёльным свеце, з найважнейшымі рашэннямі ў харчовай бяспецы краіны. Падчас сустрэчы таксама змаглі ўнесці прапановы па далейшым супрацоўніцтве школ раёна і рэгіянальнага аграрнага ВНУ, такія як удзел у праекце “Студэнт на адзін дзень”, правядзенне практычных даследчых заняткаў. Магчыма, ужо зусім хутка сярод яго студэнтаў будзем і мы, цяперашнія навучэнцы школ.

Выказваем словы падзякі аддзелу адукацыі райвыканкама за магчымасць паўдзельнічаць у прафарыентацыйным мерапрыемстве, Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, у асобе Аляксандра Свірыдава, за цёплы прыём, змястоўнае напаўненне сустрэчы.

Паліна БОМБІР,
юная журналістка газеты “Перамога”, навучэнка 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

13 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

13 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

13 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

14 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

16 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

17 часов ago