“Агеньчык збірае сяброў!”: спаборнічалі групы падтрымкі

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава адбыўся раённы этап І рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык збірае сяброў!”.

Удзел у ім прымалі каманды групаў падтрымкі, у склад якіх уваходзілі акцябраты і піянеры ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў з ліку навучэнцаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Іх павітала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Лепшыя групы падтрымкі эксперты вызначалі ў трох конкурсных намінацыях – аглядах-конкурсах: “Піянерскія іскры”, “Сцяг-шоу”, “Плац-канцэрт”.

Выступленні каманд ацэньвала кампетэнтнае журы: метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Пазняк і метадысты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Кацярына Губко і Алеся Жылінская.

У намінацыі агляд-конкурс “Піянерскія іскры” пераможцаў вызначалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: “Зорачкі” – ад 7 да 10 гадоў і “Іскрынкі” – ад 11 да 14 гадоў. Ва ўзроставай катэгорыі “Зорачкі” пераможцай стала каманда “Бульбята” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Лідарам узроставай катэгорыі “Іскрынкі” – каманда “Вясёлка” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, а на другім месцы аказаліся “Беларусачкі” з Новаяльнянскай сярэдняй школы.

У намінацыі агляд-конкурс “Сцяг-шоу” ўдзельнічалі чатыры каманды. Сярод іх лепшай аказалася каманда “Полымя” з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, другі вынік займела каманда “Імпульс” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на трэцяй пазіцыі замацаваліся каманды “Вектар” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і “Алмаз” сярэдняй школа № 3 горада Дзятлава.

У аглядзе-конкурсе “Плац-канцэрт” выступіла каманда “Лідар” Казлоўшчынскай сярэдняй школы, якая і стала пераможцай гэтай намінацыі.

Каманды, якія занялі першыя месцы ў трох намінацыях раённага этапу І рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык збірае сяброў!”,  будуць прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў групаў падтрымкі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Гаспадарскі падыход. У парка з’явіліся волаты-ахоўнікі і камень-сведка

Шаноўныя землякі, ці даўно вы проста гулялі па родным горадзе Дзятлаве? Аказваецца, тут не толькі…

13 часов ago

90-летний юбилей – праздник мудрости

Поздравления с 90-летием принимала жительница агрогородка Торкачи Анастасия Бобровская. Встреча прошла в удивительно тёплой и…

13 часов ago

Минобразования: воспользоваться электронной очередью для подачи документов в вузы может каждый

Первый заместитель министра образования Александр Баханович рассказал журналистам, что делает ведомство для того, чтобы воспользоваться…

14 часов ago

Купалье объединяет: праздник летнего солнцестояния прошел на Дятловщине!

Народный праздник Купалье согрел своей магией жителей Дятловского района. Гостей ждала насыщенная программа: театрализованные представления,…

14 часов ago

Какие перспективы сотрудничества с регионами Узбекистана видят в Гродненской области, рассказал Юрий Караев

О перспективах сотрудничества с регионами Узбекистана после встречи с представителями Самаркандской и Андижанской областей рассказал…

16 часов ago

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам развития Могилевской области, передает корреспондент БЕЛТА. …

16 часов ago