Пад такой назвай сёлета ўпершыню прайшоў маштабны дыстанцыйны міжнародны фестываль, прысвечаны Хрышчэнню Русі і 1030-годдзю праваслаўя на беларускай зямлі.

Ён быў арганізаваны Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання Чэрвеньскага раёна, спецыялістамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і святарамі Чэрвеньскай царкоўнай акругі.

На адной інтэрнэт-пляцоўцы фестываль аб’яднаў работнікаў сацыяльнай абароны і атрымальнікаў сацыяльных паслугаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Фота сваіх работ і відэа-выступленні пры цесным узаемадзеянні з благачынным цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэем Іаанам Кісялём даслалі таксама спецыялісты, партнёры і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ЦСАН Дзятлаўскага раёна.

Дзятлаўчане заявіліся адразу ва ўсіх чатырох фестывальных намінацыях. У выніку прызавым дыпломам за ІІ месца ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць, выяўленчае мастацтва “Натхненне” ўзнагароджана калектыўная работа ў тэхніцы модульнага арыгамі “Храм” у выкананні Іны Шыгіда, Галіны Касцюк, Надзеі Бяржанінай, Алы Кучынскай. У намінацыях “Вакальнае мастацтва “Праславім Русь святую ў песнях”, “Аўтарскі фотаздымак “Краса Божага свету”, “Конкурс чытачоў “Жамчужыны праваслаўнай паэзіі і прозы” дыпломамі ўдзельнікаў адзначаны Сяргей Малышчык, Алена Абрамчык, Вадзім Філіпоўскі, Галіна Касцюк.

Усяго ў міжнародным дыстанцыйным фестывалі паўдзельнічалі 347 чалавек з 49 установаў з геаграфіяй ад Брэста да Алтайскага краю.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Галінай КАСЦЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации