Адукацыйны турызм стартуе

1 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь стартуе месяц адукацыйнага турызму.

Гэта выдатная магчымасць па-новаму паглядзець на багацце нашага краю, сумясціўшы атрыманне ведаў з займальнымі падарожжамі.

Што такое адукацыйны турызм? Гэта сучасны падыход да вывучэння роднага краю, калі навучальны працэс выходзіць за сцены класа і ператвараецца ў займальнае даследаванне.

Адпраўляючыся ў падарожжа па маршрутах “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”, “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы” або на экскурсіі “Мястэчка Дзятлава” ці “Дарогамі Дзятлаўшчыны”, можна не толькі пачуць, але і ўбачыць на свае вочы, дакрануцца да гісторыі і адчуць дыханне прыроды роднага краю.

На працягу ўсяго кастрычніка вас чакае мноства цікавых падзей:

— знаёмства з гісторыяй: экскурсіі ў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе вы зможаце прасачыць увесь шлях развіцця нашага раёна ад старажытных часоў да сучаснасці;

— прыродныя багацці: займальныя паходы па экалагічных сцежках Ліпічанскай пушчы ў суправаджэнні вопытных гідаў-краязнаўцаў;

— архітэктурныя жамчужыны: пазнавальныя паездкі і паходы да знакамітых помнікаў і храмаў.

А таксама займальны фотафлэш-моб “Я тут быў!”.

Дзятлаўскі турінфацэнтр дапаможа вам выбраць самае цікавае і пазнавальнае падарожжа, тэлефануйце на нумар 8-01563-3-25-58.

Адкрыйце Дзятлаўшчыну з новага, нязведанага боку!

Аляксей КІВУЛЯ,
дырэктар Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Приглашаем на культурно-спортивное мероприятие «Папа может!»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

2 часа ago

Александр Лукашенко в поздравлении с Днем отца подчеркнул особую роль мужчины как защитника и опоры семьи

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Днем отца. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе…

2 часа ago

Соблюдение правил безопасности — лучшая защита от беды

С наступлением холодов риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду, дятловские…

2 часа ago

Дарагая рэдакцыя… Ёсць пытанне

У лясах грыбнікоў вельмі даймаюць ласіныя мухі. Наколькі небяспечны ўкус гэтага насякомага? Тлумачэнне ад Дзятлаўскага…

2 часа ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Тата ў кубе – тройчы адказна і ганарова

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Паважаныя мужчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём бацькі!

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца цудоўнае свята – Дзень бацькі. Быць добрым бацькам – гэта…

3 часа ago