1 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь стартуе месяц адукацыйнага турызму.
Гэта выдатная магчымасць па-новаму паглядзець на багацце нашага краю, сумясціўшы атрыманне ведаў з займальнымі падарожжамі.
Што такое адукацыйны турызм? Гэта сучасны падыход да вывучэння роднага краю, калі навучальны працэс выходзіць за сцены класа і ператвараецца ў займальнае даследаванне.
Адпраўляючыся ў падарожжа па маршрутах “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”, “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы” або на экскурсіі “Мястэчка Дзятлава” ці “Дарогамі Дзятлаўшчыны”, можна не толькі пачуць, але і ўбачыць на свае вочы, дакрануцца да гісторыі і адчуць дыханне прыроды роднага краю.
На працягу ўсяго кастрычніка вас чакае мноства цікавых падзей:
– знаёмства з гісторыяй: экскурсіі ў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе вы зможаце прасачыць увесь шлях развіцця нашага раёна ад старажытных часоў да сучаснасці;
– прыродныя багацці: займальныя паходы па экалагічных сцежках Ліпічанскай пушчы ў суправаджэнні вопытных гідаў-краязнаўцаў;
– архітэктурныя жамчужыны: пазнавальныя паездкі і паходы да знакамітых помнікаў і храмаў.
А таксама займальны фотафлэш-моб “Я тут быў!”.
Дзятлаўскі турінфацэнтр дапаможа вам выбраць самае цікавае і пазнавальнае падарожжа, тэлефануйце на нумар 8-01563-3-25-58.
Адкрыйце Дзятлаўшчыну з новага, нязведанага боку!
Аляксей КІВУЛЯ,
дырэктар Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga