У адзін з ліпеньскіх дзён актавая зала Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы стала тэрыторыяй здароўя для хлопчыкаў і дзяўчынак. Пад кіраўніцтвам метадыста Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірыны Мішчанка тут ладзілася ЛідарParty “Модна быць здаровым”.

Вядучая пацікавілася, ці любяць рабяты марожанае, ці кожны дзень робяць ранішнюю зарадку і чысцяць зубы, ці абліваецца хто-небудзь з іх халоднай вадой. Адказы гучалі розныя, тады Ірына Мішчанка заклікала навучэнцаў паўдзельнічаць у цікавай гульні, прысвечанай здароваму ладу жыцця.

Прысутныя падзяліліся на дзве каманды “Спартсмены” і “Вітаміны”, каб высветліць, хто самы жвавы, здаровы і вынослівы.

Рабятам патлумачылі, што ў час гульні за правільна выкананыя заданні яны будуць атрымліваць зялёныя лісточкі. А напрыканцы лісце камандам давядзецца прымацаваць на аснову намаляванага дрэва. Выйграе тая каманда, на дрэве якой акажацца больш лісточкаў.

Камандам давялося праходзіць інтэлектуальныя і спартыўныя іспыты. Напрыклад, у конкурсе “Народная мудрасць” яны ўзгадвалі прымаўкі аб здаровым ладзе жыцця, у конкурсе “Перапалох” збіралі з літар словы. Спадабаўся ўсім і конкурс пантамімы, у якім камандам давялося здагадвацца, які від спорту паказвае сапернік. Не менш цікавай была віктарына “Здароўе не купіш – яго розум дорыць”. Стараліся каманды і на спартыўных іспытах “Самы трапны” і “Паветраны апельсін”. Напрыканцы сапернікам давялося прыдумваць словы на кожную літару слова “здароўе”.

Нарэшце, дайшлі да падліку балаў: больш лісточкаў аказалася на дрэве “Спартсменаў” – яны і сталі пераможцамі гульні. Аднак за гэты дзень абедзве каманды дазналіся шмат цікавага аб здаровым ладзе жыцця і замацавалі ранейшыя веды на практыцы. Можна не сумнявацца, што лета пойдзе хвінявіцкім дзецям на здароўе.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации