“Адно акно” – служба, якая дапамагае людзям

Пагадзіцеся, вельмі зручна звярнуцца да спецыялістаў, аператыўна атрымаць кансультацыю па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, у адным месцы.

Для гэтага працуе служба “адно акно”, якая ёсць і на Дзятлаўшчыне.

З 1 студзеня служба пераехала ў новы адрамантаваны будынак па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Для грамадзян складзены зручны графік работы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8 да 17 гадзін, серада – з 8 да 20 гадзін без перапынку на абед.

Аб выніках работы падраздзялення за 2022 год расказала галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы Станіслава Ганчар:

– За 2022 год па заявах зацікаўленых асобаў, прынятых у службе “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, праведзена 2585 адміністрацыйных працэдур (з іх па заявах грамадзян – 2212 і 373 – па заявах юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў). Ажыццяўляецца таксама прыём па іншых пытаннях, па якіх прынята больш за 480 заяваў (дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, выдача грамадзянам унікальных ідэнтыфікатараў, прыём пісьмовых апавяшчэнняў ад суб’ектаў гаспадарання аб пачатку ажыццяўлення дзейнасці, прыём заяваў ад суб’ектаў гаспадарання для ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў ва ўстаноўчыя дакументы і іншае).

Асноўнымі задачамі службы з’яўляюцца прыём заяваў ад грамадзян і юрыдычных асобаў, кансультаванне па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, накіраванне запытаў і афармленне пакета дакументаў, неабходных для падрыхтоўкі праектаў рашэнняў, выдача даведак з наяўных інфармацыйных рэсурсаў, апавяшчэнне грамадзян і юрыдычных асобаў аб прынятым рашэнні.

– З якімі запытамі найчасцей звяртаюцца ў “адно акно”?

– З кожным годам пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх можна звярнуцца ў службу, пашыраецца. Сёння іх больш за 180. Аналіз сведчыць, што найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца працэдуры ў сферы працы і сацыяльнай абароны, у асноўным гэта атрыманне дапамог і прадастаўленне льгот (909 заяваў), архітэктуры і будаўніцтва (164 заявы), жыллёвых праваадносін (467 заяваў), адукацыі (435 заяваў), рэгістрацыя дагавора найму або арэнды жылога памяшкання (132 заявы). Найбольшая колькасць зваротаў ад юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае на сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама (167 заяваў) і эканомікі (120 заяваў).

Звяртаюцца грамадзяне з мінімальным пакетам дакументаў, вызначаным заканадаўствам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія неабходныя дакументы запытваюцца спецыялістам службы. Так за 2022 год накіравана больш за 2000 запытаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

3 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

4 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

5 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

6 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

6 часов ago