Па 10 красавіка Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адкрыты тэставы доступ да ЭБС “БиблиоРоссика”.
Гэта сучасная электронна-бібліятэчная сістэма, прызначаная для даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў. У ёй змешчаны звыш 22 000 найменняў актуальнай навуковай і навучальнай літаратуры па гуманітарных, тэхнічных і прыродазнаўчых навуках ад вядучых расійскіх выдавецтваў.
Расійскія выданні дапоўнены англамоўнай літаратурай па гуманітарных і сацыяльных навуках выдавецтваў Academic Studies Press (Boston, USA).
Спасылка для ўваходу: https://www.bibliorossica.com/.
Для аддаленага доступу неабходна стаць чытачом Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.
Марына БОРТКА,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga