Ад ваеннага гарнізона – да аграгарадка

Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры вядзе  пошукавую работу аб сваёй мясцовасці. Тут аформлена выстава  “Наш ваенны гарадок”, “Тут Радзімы маёй пачатак”, дзе сабраны матэрыял  аб гісторыі аграгарадка Гезгалы.

З моманту свайго заснавання напачатку 60-х гадоў пасёлак быў ваенным гарнізонам ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. У Гезгалах дыслакаваўся 376-ы гвардзейскі полк (вайсковая часць 21 300), 859-я рамонтна-тэхнічная база (вайсковая часць 23 498), 5976-я тэхнічная ракетная база (вайсковая часць 29 489), 1753-і асобныінжынерна-сапёрны батальён (вайсковая часць 30 034)  49-й гвардзейскай Станіслаўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай ракетнай дывізіі. Гезгалаўскі гарнізон быў больш  за трыццаць гадоў часткай ракетнага шчыта Радзімы з магутнасцю залпу 225 Хірасім. За гэты час у ім прайшлі школу жыцця і прафесійнага майстэрства 10 тысяч салдат і афіцэраў ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.

27 лістапада 1996 года ў 15 гадзін 46 хвілін была пастаўлена апошняя кропка, пасля якой Беларусь набыла статус бяз’ядзернай дзяржавы, стаўшы першай і адзінай у свеце краінай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй.

Марына ГРЭЦКАЯ, бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

6 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

6 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

8 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

8 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

9 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

11 часов ago