Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры вядзе пошукавую работу аб сваёй мясцовасці. Тут аформлена выстава “Наш ваенны гарадок”, “Тут Радзімы маёй пачатак”, дзе сабраны матэрыял аб гісторыі аграгарадка Гезгалы.
З моманту свайго заснавання напачатку 60-х гадоў пасёлак быў ваенным гарнізонам ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. У Гезгалах дыслакаваўся 376-ы гвардзейскі полк (вайсковая часць 21 300), 859-я рамонтна-тэхнічная база (вайсковая часць 23 498), 5976-я тэхнічная ракетная база (вайсковая часць 29 489), 1753-і асобныінжынерна-сапёрны батальён (вайсковая часць 30 034) 49-й гвардзейскай Станіслаўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай ракетнай дывізіі. Гезгалаўскі гарнізон быў больш за трыццаць гадоў часткай ракетнага шчыта Радзімы з магутнасцю залпу 225 Хірасім. За гэты час у ім прайшлі школу жыцця і прафесійнага майстэрства 10 тысяч салдат і афіцэраў ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.
27 лістапада 1996 года ў 15 гадзін 46 хвілін была пастаўлена апошняя кропка, пасля якой Беларусь набыла статус бяз’ядзернай дзяржавы, стаўшы першай і адзінай у свеце краінай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй.
Марына ГРЭЦКАЯ, бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga