25 студзеня прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” на чале з начальнікам аддзела адукацыі Наталляй Белаус павіншавалі навучэнцаў гімназіі №1 горада Дзятлава, якія сталі пераможцамі трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Так, першае месца па матэматыцы заняў Ілья Угрын, трэцяе месца па біялогіі – Анастасія Лаўнік.
Цёплыя словы віншаванняў і каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” для пераможцаў і іх настаўнікаў Валянціны Багдановіч (бяілогія) і Ганны Урбановіч (матэматыка) сталі ў гэты дзень прыемнымі сюрпрызамі.
Шчырыя словы віншаванняў, падзякі, апладысменты прагучалі для іх ад педагогаў установы адукацыі і навучэнцаў-гімназістаў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ