Ад тэндэнцый у сістэме адукацыі да мясцовых пытанняў

17 мая прайшло чарговае пасяджэнне сесіі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.

У яе рабоце прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі і спецыялісты службаў райвыканкама і арганізацый раёна.

На парадку дня было некалькі пытанняў.

З рэалізацыяй рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка на 2021-2025 гады” прысутных азнаёміла начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус, спыніўшыся на асобных падпраграмах, у кожнай з якіх вядзецца работа па аптымізацыі і павышэнні якасці адукацыі, іншых кірунках. У прыватнасці, па дашкольнай адукацыі выкананы ўсе запыты бацькоў на адкрыццё розных яе формаў. У раёне дашкольную адукацыю забяспечваюць 14 установаў на 998 месцаў з напаўняльнасцю 797 дзяцей, функцыянуюць групы з розным рэжымам знаходжання, забяспечаны падвоз. Існуе неабходнасць у далейшай мадэрнізацыі і аднаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў, хаця ў цэлым адзначаецца станоўчая тэндэнцыя ў гэтым кірунку.

У агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуюць 13 установаў, дзе займаюцца 2288 навучэнцаў, у 9-і асобныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні, створаны педагагічныя, спартыўна-педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, аграрныя класы, пабудавана мадэль прафесійнага навучання з улікам запытаў вучняў, павялічваецца колькасць дзевяцікласнікаў з адзнакай высокага і дастатковага ўзроўняў. Выкананне праграмы – 25,9 %.

Па падпраграме спецыяльнай адукацыі забяспечвалася развіццё інклюзіўнай адукацыі для 468 дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і інваліднасцю, у ЦКРНіР функцыянуюць 2 класы і група падоўжанага дня, безбар’ернае асяроддзе створана ў ДЦРД № 2 горада Дзятлава, ёсць магчымасць аздараўлення ў летні час па запытах бацькоў.

У дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі раёна планавыя паказчыкі таксама выконваюцца, пытанні тычацца кадравага забеспячэння і аднаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы. Задавальняюцца запыты дзяцей на аздараўленне ў летні перыяд у летніках розных профіляў, у тым ліку за межамі раёна, сёлета плануецца аздаравіць 1779 дзяцей.

За 2021 год прызнаны маючымі патрэбы ў дзяржаўнай абароне 13 дзяцей з 7 сем’яў, сёлета – 2-е з адной сям’і, вярталі дзяцей у 4 сям’і. На жаль, для нашага раёна праблема сацыяльнага сіроцтва становіцца актуальнай, бо не заўсёды недабрабыт выяўляецца на раннім этапе. На сямейных формах выхавання цяпер знаходзяцца 43 дзіцяці-сіраты, павялічваецца паказчык напаўнення прыёмных сем’яў.

Работа з моладдзю ў раёне вялася па некалькіх кірунках, ухіл быў зроблены на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, выніковым быў удзел у конкурсах рознага ўзроўню, актыўна навучэнцы ўключыліся ў наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны, значная ўвага надаецца рабоце моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў і правядзенню сумесных акцый, будзе прадоўжана практыка ўрокаў памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”.

Самымі буйнымі аб’ектамі рэканструкцыі ў раёне былі Казлоўшчынская і сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база, ствараліся бяспечныя і камфортныя ўмовы на іншых аб’ектах, работа прадаўжаецца.

Тэму дапоўніла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Рагачова, якая спынілася на рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі і актуальных праблемах моладзі.

Вопытам работы ў гэтым кірунку падзяліліся дэпутат Круцілавіцкай выбарчай акругі, дырэктар Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Сяргей Гузоўскі і старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч.

З рэалізацыяй рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная” на 2021-2025 гады ў Дзятлаўскім раёне прысутных азнаёміў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. Зазначыў, што асноўнымі яе кірункамі былі папулярызацыя турыстычнага патэнцыялу на ўнутраным і знешнім турыстычных рынках, развіццё інфармацыйнай сістэмы комплекснай падтрымкі ўнутранага ўязнога турызму. Леташні комплексны план мерапрыемстваў выкананы на 100 %. Вынікам узаемадзеяння службаў і ўстановаў стала ўдасканаленне турыстычнай навігацыі ў Дзятлаве, распрацоўка новых маршрутаў, добраўпарадкаванне аб’ектаў паказу, распрацаваны веламаршрут “Партызанскай сцяжынкай па Ліпічанскай пушчы” і водна-пешаходны тур з элементамі анімацыі “Ад цара да самавара”, створаны рэкламны відэаролік, устаноўлены ўказальнікі і шыльды, дадзены старт развіццю экатурызму, прадоўжана работа па развіцці воднага турызму, выраблялася паліграфічная прадукцыя і каталог мясцін, якія варта наведаць у раёне, спецыялісты сектара паўдзельнічалі ў міжнароднай вясновай ярмарцы турыстычных паслуг “Адпачынак-2022” у Мінску.

Аб турыстычным патэнцыяле Парэцкага сельскага савета расказаў старшыня сельвыканкама Аляксандр Ядэйка.

Быў разгледжаны і шэраг пытанняў мясцовага значэння па розных кірунках, рашэнні па якіх прынялі дэпутаты.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago