Ад пытанняў прафілактыкі да ролі інтэрнэт-рэсурсаў

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка прайшоў семінар для прадстаўнікоў арганізацый, гаспадарак, прадпрыемстваў і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна.

Разгледжаны актуальныя тэмы: “Прафілактыка наркаманіі, п’янства, папярэджанне знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення”, “Роля рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў у рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі”.

– Прафілактыка згубных звычак патрабуе асаблівай увагі, паколькі злоўжыванне алкаголем, псіхаактыўнымі рэчывамі, п’янства на працоўных месцах – прычыны, якія часта прыводзяць да гібелі і траўмавання людзей, – акцэнтаваў увагу прысутных Дзмітрый Баравік. – Ад бытавога п’янства пакутуюць сем’і, асабліва дзеці, што ў далейшым можа прывесці і іх да асацыяльных паводзінаў.

Для выканання дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” на Дзятлаўшчыне вялікая ўвага надаецца ахове працы, стварэнню бяспечных умоваў і вытворчай дысцыпліне. Нягледзячы на гэту работу, факты з’яўлення нецвярозымі на працоўных месцах яшчэ сустракаюцца, а ў такім стане ў чалавека запаволеная рэакцыя, ён не здольны правільна дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі, што і вядзе да траўматызму. Мы пастараемся разабрацца ў прычынах падобных з’яў, каб мінімізаваць іх.

Старшы інспектар аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вячаслаў Рудакоў расказаў аб прафілактычных мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца на Дзятлаўшчыне для папярэджання правапарушэнняў, учыняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама як праваахоўнікі папярэджваюць распаўсюджанне наркаманіі на тэрыторыі раёна. Так, 29 грамадзян за 9 месяцаў гэтага года былі ізаляваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, для медасведчання ў наркалагічны кабінет дастаўлены 38 чалавек, праведзены шэраг комплексных мерапрыемстваў, пастаянна ладзяцца адпрацоўкі піцейных установаў і месцаў масавага знаходжання моладзі. За гэты ж час у раёне зарэгістравана 4 злачынствы, звязаныя са збытам наркотыкаў, канфіскавана 65 грам марыхуаны, у час комплексных мерапрыемстваў знішчана 128 кілаграмаў наркаўтрымліваючых раслін, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 12 чалавек. У папярэджанні згубных звычак на Дзятлаўшчыне задзейнічаны не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і ўсе службы прафілактыкі раёна. 

Доктар псіхіятр-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык прааналізаваў мерапрыемствы па лячэнні алкагольнай і наркатычнай залежнасцяў, практычныя меры і вынікі, праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Зазначыў, што на ўліку за ўжыванне наркотыкаў знаходзяцца 4 чалавекі (па два на дыспансерным і прафілактычным), а вось злоўжываючых алкаголем на дыспансерным уліку 600 чалавек. Штогод каля 60 з іх праходзяць розныя віды лячэння, аднак гэта не гарантуе поўнага ўстрымання. Вынік якраз залежыць ад комплекснага падыходу да праблемы і жадання самога пацыента. Значны ўхіл службаў прафілактыкі робіцца на папярэджанне дрэнных звычак і папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

З ініцыятывы галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Латушка ўдзельнікі семінара паглядзелі відэаматэрыялы з цыклу “Гэтага магло і не быць” і паразважалі над пытаннямі прафілактыкі вытворчага траўматызму. Летась у раёне было зарэгістравана пяць такіх фактаў, адзін з якіх з гібеллю работніка.

Падводзячы вынікі тэмы, Дзмітрый Баравік падкрэсліў, што папярэджанне згубных звычак і вытворчага траўматызму – дзейнасць, якая не церпіць фармалізму і павінна ажыццяўляцца комплексна, уключаючы такія складальнікі, як кантроль, прафілактыку, аказанне дапамогі.

Ролю рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі раскрыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Спынілася на выкарыстанні для гэтых мэтаў установамі і арганізацыямі сацыяльных сетак, расказала аб важнасці аператыўнага супрацьдзеяння фэйкавай інфармацыі, заклікала падтрымліваць актыўнасць рэсурсаў, рэгулярна абнаўляць і папаўняць іх. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Пройдзе месячнік бяспекі працы

З 7 верасня па 7 кастрычніка ў мэтах недапушчэння гібелі людзей, захавання патрабаванняў аховы працы,…

23 минуты ago

Актуализирован порядок назначения пособия по уходу за инвалидом I группы или лицом старше 80 лет

Принято постановление Правительства от 24.07.2026 № 375, которым внесены изменения в Положение о порядке назначения…

43 минуты ago

Адзінства. Развіццё. Незалежнасць. Адзіная краіна – адзіны народ

Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата  17…

4 часа ago

Уборочная, сев озимых и госзаказ. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

18 часов ago

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

19 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

22 часа ago