У гарадскім пасёлку Наваельня прайшоў урачысты мітынг да Дня Перамогі.

Цяжкая падзея навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны, таму каля помніка тым, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся жыхары Дзятлаўшчыны.

Пра тое, як важна памятаць гераізм нашых продкаў, як добра жыць у мірны час нагадала старшыня Наваельнянскага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Кунахавец.

Са святам Вялікай Перамогі павіншаваў прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што дзеці вайны добра ведаюць, як ім дасталася перамога. А іх нашчадкі павінны памятаць пра подзвігі, якія адбыліся ў тыя жорсткія гады.

Пасля слова ўзяў настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы гарадскога пасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла, пажадаў усім дабра і Божай дапамогі.

Памяць загінулым ушанавалі хвілінай маўчання.

  

Важны дзень сёння быў для дзяцей малодшых класаў Наваельнянскай сярэдняй школы: іх прынялі ў піянеры.

Права павязаць гальштукі далі ганаровым гасцям, актывістам БРСМ, добраахвотніцкаму атраду “Надзея”, вучням 11 класа Наваельнянскай сярэдняй школы.

Мітынг скончыўся ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка воінам-абаронцам Айчыны.

Юлія БАКУНОВІЧ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации