Афрыканская чума свіней – высоказаразная інфекцыйная хвароба свойскіх і дзікіх свіней незалежна ад іх полу, узросту і пароды, якая выклікае гібель да 100 працэнтаў пагалоўя.
Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:
– не дапускайце наведвання асабістых падсобных гаспадарак пабочнымі асобамі;
– утрымлівайце жывёл толькі ў закрытых памяшканнях, не дапускайце свабоднага выгулу свіней;
-прадухіляйце пранікненне ў памяшканне грызуноў, а таксама на тэрыторыю дзікіх і бадзяжных жывёл і птушак;
-не карміце свіней харчовымі адходамі;
– усе віды кармоў, што выкарыстоўваюцца для кармлення свіней, павінны быць тэрмічна апрацаваны;
– не выкарыстоўвайце неапрацаваны інвентар;
– пасля наведвання лесу абавязкова мяняйце адзенне перад тым, як заходзіць у памяшканне, дзе ўтрымліваецца свойская жывёла;
– не заводзьце свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна;
– не купляйце свіней і мясныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў;
– не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іх утрымання на звалкі і ў лясныя масівы.
За пахаванне трупаў свіней у неналежным месцы прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. За дзеянні (бяздзеянні), якія паслужылі прычынай узнікнення ачагоў АЧС і яе распаўсюджання, асобы прыцягваюцца да адказнасці згодна з заканадаўствам.
У выпадку выяўлення трупаў дзіка і іншых жывёлін неадкладна паведаміце ў Дзятлаўскую ветэрынарную станцыю па тэлефонах: 8-01563-6-43-89, 8-01563-6-43-86 або ў бліжэйшы сельвыканкам.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga