Абмяркоўваліся пытанні працаўладкавання

Чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадкупрайшло ў Жукоўшчынскім сельскім выканаўчым камітэце на чале з яго старшынёй Іванам Свібам.

Удзел у ім прынялінамеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, доктар-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Падгайская.

На сустрэчу былі запрошаны 20 чалавек, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Усе, хто пажадаў наведаць пасяджэнне пункта ў гэты дзень (а гэта 10 чалавек), не засталіся без увагі членаў камісіі, праблему кожнага спрабавалі вырашыць на месцы.

Было прапанавана запісацца на прыём да доктара-нарколага і, калі неабходна, атрымаць накіраванне на лячэнне ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Варта адзначыць, што некаторыя сваю залежнасць ад згубнай звычкі не прызнаюць, прайсці кадзіроўку адмаўляюцца. Іх азнаёмілі з новымі правіламі накіравання ў ЛПП, строга папярэдзілі, чым могуць скончыцца такія паводзіны. Чатыры чалавекі, якія прысутнічалі на сустрэчы, нядаўна вярнуліся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя, хочацца спадзявацца, што высновы яны зрабілі і будуць выпраўляцца, каб больш не трапіць туды.

З запрошанымі абмяркоўваліся і пытанні іх працаўладкавання. Двум грамадзянам былі прапанаваны вакансіі ў КСУП “Жукоўшчына”, аднаму – у ТАА “Агражалезабетон”.

Як падкрэсліў Вадзім Бялятка, на пасяджэннях савета грамадскага пункта аховы правапарадку заўжды ўважліва адносяцца да тых, хто прыходзіць па дапамогу. Калі члены камісіі бачаць, што чалавек бярэцца за розум і сапраўды імкнецца змяніць свой лад жыцця – не злоўжываць алкаголем, афіцыйна працаўладкавацца, – яму абавязкова падкажуць, куды звярнуцца, каб вырашыць сваю праблему.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

7 минут ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

36 минут ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

40 минут ago

Ведае ўчастковы. Тры фразы для тэлефонных аферыстаў

Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…

48 минут ago

Жыццё, прысвечанае роднаму краю: першы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…

51 минута ago

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

4 часа ago