Алена Лашкоўская ў лістападзе аформілася па новых правілах, ажыццяўляе цырульныя і касметычныя паслугі з выездам на дом да кліента:
— Самазанятасць — гэта мой асноўны від заробку. Я прапаноўваю сваім кліентам стрыжкі, укладкі, вячэрні і вясельны макіяж, выязджаю дамоў да жыхароў райцэнтра. Маім кліентам гэта зручна, яны задаволены такой формай паслугаў, бо запісацца ў цырульню часам даволі складана — усюды вялікія чэргі, асабліва перад святамі або ў канцы рабочага дня. Сярод маіх кліентаў ёсць і бабулі, свабоднага часу ў якіх хапае, але па стане здароўя дайсці да цырульні ім складана, і выклік майстра на дом для такіх людзей — аптымальны варыянт.
Калі пералічваць станоўчыя моманты Дэкрэта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», то, безумоўна, варта назваць невялікія сумы збору для асобных катэгорый дзейнасці і магчымасць працаваць дома ці ў кліента, што дазваляе абысціся без арэнды памяшкання і сэканоміць грошы пачынаючым уласную справу з нуля. Мяркую, палёгка для бізнэса дасць магчымасць навічкам паспрабаваць свае сілы, даведацца, ці змогуць яны весці ўласную справу або ім лепш будзе працаваць у наймальніка.
Аформіцца і паспрабаваць свае сілы цяпер можна зручна, без лішніх затрат. Мяне, напрыклад, задавальняе такая сітуацыя, і падпісання гэтага заканадаўчага акта я чакала. Праўда, у далейшым планую ўсё ж такі адкрыць ІП, а пакуль з дапамогай самазанятасці раблю першыя крокі ва ўласнай справе. Цяпер стараюся займець пастаянных кліентаў, вывучаю попыт.
Ірына СТЫРНІК
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…