Алена Лашкоўская ў лістападзе аформілася па новых правілах, ажыццяўляе цырульныя і касметычныя паслугі з выездам на дом да кліента:

— Самазанятасць — гэта мой асноўны від заробку. Я прапаноўваю сваім кліентам стрыжкі, укладкі, вячэрні і вясельны макіяж, выязджаю дамоў да жыхароў райцэнтра. Маім кліентам гэта зручна, яны задаволены такой формай паслугаў, бо запісацца ў цырульню часам даволі складана — усюды вялікія чэргі, асабліва перад святамі або ў канцы рабочага дня. Сярод маіх кліентаў ёсць і бабулі, свабоднага часу ў якіх хапае, але па стане здароўя дайсці да цырульні ім складана, і выклік майстра на дом для такіх людзей — аптымальны варыянт.

Калі пералічваць станоўчыя моманты Дэкрэта №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, то, безумоўна, варта назваць невялікія сумы збору для асобных катэгорый дзейнасці і магчымасць працаваць дома ці ў кліента, што дазваляе абысціся без арэнды памяшкання і сэканоміць грошы пачынаючым уласную справу з нуля. Мяркую, палёгка для бізнэса дасць магчымасць навічкам паспрабаваць свае сілы, даведацца, ці змогуць яны весці ўласную справу або ім лепш будзе працаваць у наймальніка.

Аформіцца і паспрабаваць свае сілы цяпер можна зручна, без лішніх затрат. Мяне, напрыклад, задавальняе такая сітуацыя, і падпісання гэтага заканадаўчага акта я чакала. Праўда, у далейшым планую ўсё ж такі адкрыць ІП, а пакуль з дапамогай самазанятасці раблю першыя крокі ва ўласнай справе. Цяпер стараюся займець пастаянных кліентаў, вывучаю попыт.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации