Абмеркавалі законапраекты з прафсаюзам

У нашай краіне праходзяць грамадскія абмеркаванні праектаў Закона аб Усебеларускім народным сходзе і выбарчым заканадаўстве.

Актыўны ўдзел у іх прымае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

На Гродзеншчыне ў фармаце дыялогавых пляцовак адбываюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Адну з іх з работнікамі Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм правёў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Уладзімір Фёдаравіч растлумачыў удзельнікам сустрэчы, што новы законапраект прадугледжвае наданне УНС статусу вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які будзе вызначаць стратэгічныя кірункі развіцця беларускага грамадства і дзяржавы.

Спыніўся прафсаюзны лідар і на тым, як будзе фарміравацца УНС, прадстаўнікі якіх галінаў улады і сацыяльных слаёў грамадства ўвойдуць у яго састаў, якімі паўнамоцтвамі будзе надзелены гэты канстытуцыйны орган, якія пытанні зможа разглядаць. Звярнуўся і да законапраекта аб новым выбарчым заканадаўстве, у якім прадугледжана ўвядзенне адзінага дня галасавання.

Напрыканцы Уладзімір Фёдаравіч акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што праекты гэтых законаў будуць размешчаны ў прэсе, заклікаў азнаёміцца з імі больш падрабязна, расказаў што ў хуткім часе запрацуе механізм па ўнясенні грамадскіх прапановаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago