Абмеркавалі работу міліцыі

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2015 год, акрэслілі задачы на 2016-ы. У аператыўна-службовай нарадзе асабістага саставу прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, начальнік упраўлення фінансаў і тылу К. Пянткоўскі, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. Мацюкевіч, пракурор Дзятлаўскага раёна В. Заяц, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С. Сёмуха, выконваючая абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Т. Пратаковіч, начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Д. Харошка, начальнік ВКП №26 І. Баклажэц, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Ламака.

З асноўным дакладам выступіў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Біль. Ён паведаміў, што ў 2015 годзе аператыўная абстаноўка ў раёне была стабільнай. Разам з тым, адзначаўся нязначны рост злачыннасці па ўсіх суб’ектах уліку, затое знізілася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у тым ліку забойстваў. Рост агульнай колькасці злачынстваў адбыўся за лік павелічэння выяўленых выпадкаў па лініі барацьбы з эканамічнай злачыннасцю. Узровень злачыннасці на дзесяць тысяч насельніцтва склаў 79,6%, у параўнанні з сярэднеабласным паказчыкам — 91,7% Дзятлаўшчына займае пятую пазіцыю ў вобласці. Восенню 2015 года праводзіўся маніторынг грамадскага меркавання аб рабоце міліцыі, які паказаў, што нязначна павялічыўся ўзровень поўнага даверу да міліцыі з боку насельніцтва і складае 29,4% ад агульнай колькасці апытаных. 45,5% грамадзян адзначылі ў супрацоўнікаў міліцыі ветлівасць і ўважлівасць, 30,5% — прафесіяналізм, 64,4% апытаных гатовы аказаць дапамогу міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю. Напрыканцы свайго выступлення Аляксандр Францавіч зазначыў, што ўсе службы аддзела працавалі стабільна, аднак актуальнымі застаюцца некаторыя пытанні ў рабоце, на іх у 2016 годзе будзе звернута асаблівая ўвага.

Са справаздачамі аб рабоце за 2015 год выступілі і адказалі на пытанні першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Зенаў і намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце І. Хітро.

А. Зенаў зазначыў, што на працягу справаздачнага перыяду міліцыя раёна паспяхова спраўлялася з забеспячэннем грамадскага парадку, у тым ліку ў час масавых мерапрыемстваў, на якія быў багаты мінулы год — гэта і выбары Прэзідэнта, і святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі, і абласныя «Дажынкі» ў Дзятлаве. Са 132 да 125 знізілася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, зніжэнне адзначаецца на працягу апошніх трох гадоў. Не дапушчана росту цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а колькасць забойстваў знізілася з 5 да 3. Нязначна (з 80 да 83) павялічылася колькасць крадзяжоў. Яшчэ адна актуальная для Дзятлаўшчыны праблема — п’янства і алкагалізацыі насельніцтва. Работа ў гэтым накірунку летась актывізавалася: у ЛПП былі накіраваны 34 асобы (у 2014 годзе — 18), аднак спыняцца на дасягнутым не варта, бо большасць крадзяжоў, як сведчыць статыстыка, учыняецца менавіта асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і нідзе не працуюць.

А. Зенаў таксама зазначыў, што ўчастковым інспектарам міліцыі варта пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень, знаёміцца са змяненнямі ў заканадаўстве, аператыўнай абстаноўкай па вобласці, асобным супрацоўнікам — удасканальваць сваю работу.

У 2015 годзе ў раёне былі зарэгістраваны 2 злачынствы па лініі супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. У час маніторынгу грамадскага меркавання аб рабоце міліцыі 2,5% апытаных адзначылі даступнасць наркотыкаў, таму работу ў гэтым накірунку варта актывізаваць у 2016 годзе.
Намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, начальнік упраўлення фінансаў і тылу К. Пянткоўскі падвёў вынікі аператыўна-службовай нарады, падзякаваў асабоваму саставу за выніковую службу, пажадаў далейшых поспехаў у службовай дзейнасці.

Напрыканцы аператыўнай нарады лепшыя па прафесіі атрымалі ўзнагароды. Падзячным пісьмом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Біль. Медаль за «За бездакорную службу» трэцяй ступені і Падзяку УУС Гродзенскага аблвыканкама атрымаў старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Д. Плаўскі. Граматай УУС Гродзенскага аблвыканкама адзначаны старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі А. Юшкевіч. Нагруднымі знакамі «За адзнаку» ўзнагароджаны ўчастковы інспектар міліцыі А. Скварчынскі і старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Ламака.

І. СТЫРНІК  

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago