Абласныя “Дажынкі-2023”: шчодра, ярка, гасцінна

Дзятлаўчане, якія наведалі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі ў Зэльве, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб святочных мерапрыемствах.

Андрэй Лежань, галоўны аграном СГФ “АграМілк”:

– Выдатнае свята. Такое, якое збліжае людзей, горад і вёску, дае магчымасць людзям адпачыць пасля напружанай уборачнай кампаніі. Арганізатарам дзякуй, ім удалося стварыць душэўную, цёплую атмасферу. Асабіста ў мяне эмоцыі зашкальваюць. Ад таго, што адбывалася ў горадзе і ад узнагароды Міністэрства сельскай гаспадаркі, якую атрымаў на галоўнай сцэне ўрачыстасці. Лічу, што гэта не толькі ацэнка работы, але і аванс на будучыню. Пастараюся апраўдаць.

Анатоль Марук, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы”:

– Мы ўмеем працаваць, прычым адказна, з душой. А калі зроблена справа, і святкуем смела! На свяце за сваю працу атрымаў чарговую ўзнагароду. Хвалююча было падымацца на сцэну, але вельмі прыемна, што мая праца і любоў да роднай зямлі не засталіся незаўважанымі.

Што тычыцца гарпасёлка Зэльва, то скажу адно: добры! Нічым не горшы за сталіцу!

Вераніка Кажала, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама:

– Можна бачыць, як змянілася Зэльва, як радуюцца мясцовыя жыхары і госці свята. Народ гуляе на вуліцах, весяліцца, пануе дружалюбная атмасфера – усё выдатна. Я таксама праніклася атмасферай свята: наведала канцэрты і тэматычныя пляцоўкі, паспрабавала народную кухню, зрабіла шмат фотаздымкаў на памяць і набыла сувеніры. Дадому вярнуся з цёплымі ўспамінамі аб “Дажынках” і морам яркіх уражанняў.

Валянціна Гнаінская, майстар па пляценні паясоў:

– Люблю “Дажынкі”, заўсёды з вялікім задавальненнем прымаю ў іх удзел. Неаднойчы былі на святах з работамі нашых народных умельцаў: тканымі ручнікамі і посцілкамі, вышытымі сурвэткамі і паясамі, керамічнымі лазовымі вырабамі. Прыемна, што так шмат гасцей на нашым падворку, усе цікавяцца, некаторыя жадаюць набыць работы.  Спадабаўся цэнтр абласных “Дажынак”: прыгожы пасёлак, цудоўнае свята, прыбраныя людзі сёння тут. Вялікае дзякуй арганізатарам за тое, што зладзілі мерапрыемства, працаўнікі вёскі заслужылі яго.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

2 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

2 часа ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

4 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

16 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

16 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

1 день ago