7 жніўня у Дзятлаве прайшоў абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя фарбы”, прымеркаваны да абласных “Дажынак”-2015. На ўдзел у ім падалі заяўкі 17 каманд жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці, якія займаюцца азеляненнем.
[poll id=”2″]
Па выніках двух этапаў конкурсу шэраг прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі. Так, Дзятлаўскае РУП ЖКГ стала ўладальнікам дыплома “За арыгінальнасць ідэі”. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. У першай падргупе: першае месца – камунальнае прадпрыемства “Гродназелянбуд”, другое – Слонімскае ГУП ЖКГ, трэцяе – Навагрудскае РУП ЖКГ; у другой падгрупе: першае – Мастоўскае РУП ЖКГ, другое – Скідальскае РУП ЖКГ, трэцяе – Ашмянске РУП ЖКГ. Каманды-пераможцы і прызёры атрымалі памятныя статуэткі і грашовы прэміі (10, 8, 6 базавых велічыняў адпаведна). Лепшыя спецыялісты зялёнага будаўніцтва будуць прэміяваны кожны ў сваім прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.