Абараніць непаўналетніх ад пасягальніцтваў

З 6 па 26 лістапада на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці, палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі.

Згодна з Крымінальным кодэксам да такіх злачынстваў адносяцца: згвалтаванні, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, распусныя дзеянні, прымус да дзеянняў сексуальнага характару, арганізацыя, выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй або стварэнне для гэтага ўмоваў, уцягванне ў такія заняткі або прымус да іх прадаўжэння.

З-за высокай латэнтнасці падобных правапарушэнняў у большасці выпадкаў даводзіцца сутыкацца са злачынствамі, якія ўжо адбыліся. Адной з умоваў іх учынення ў адносінах да малалетніх з’яўляецца тое, што ў сілу ўзросту дзеці не могуць разумець характар і значэнне такіх дзеянняў і аказваць супраціўленне.

Акрамя таго, злачынцы прымушаюць дзяцей утойваць, што здарылася, рознымі спосабамі. Нярэдка высвятляецца, што зламыснікі заводзяць знаёмствы з дзецьмі ў інтэрнэце, часам, дасылаюць фота- ці відэаматэрыялы парнаграфічнага зместу, расказваючы, што гэта модна. Злачынцы імкнуцца старанна хаваць сваю дзейнасць, што вядзе да шматэпізоднасці, таму на працягу некалькіх месяцаў, нават гадоў, дзеці могуць пакутаваць.

Здараецца, што і маці ведае, што бацька або айчым учыняе злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзіцяці, але саромеецца заявіць у міліцыю ці баіцца наступстваў.

На жаль, гвалт пакідае жорсткі след на псіхічным і фізічным стане дзяцей: у іх выпрацоўваецца комплекс віны, яны лічаць сябе горшымі за аднагодкаў, становяцца замкнёнымі, палахлівымі ці занадта агрэсіўнымі.

Тыя, хто сутыкнуўся з падобнай праблемай, могуць атрымаць інфармацыйную дапамогу на інтэрнэт-рэсурсе Kids.pomogut.by. Аднак міліцыя просіць не заставацца раўнадушнымі і ў выпадку выяўлення замахаў на палавую недатыкальнасць дзяцей  паведамляць пра такія выпадкі ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 2-15-34 або на нумар 102. Ананімнасць гарантуецца.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Гаспадара няма. Хто будзе касіць?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла: – Праз…

5 часов ago

Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!

30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста. Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі…

6 часов ago

Дзяржаўтаінспекцыя праверыць сельгастэхніку

У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя…

6 часов ago

Камбайны – на старце жніва-2026

Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…

7 часов ago

Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…

7 часов ago

Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…

7 часов ago