Нядаўна ў Беларусі прайшоў рэспубліканскі семінар аб удасканаленні і развіцці ЖКГ. З гэтай нагоды жыхары Дзятлаўшчыны дзеляцца сваім меркаваннем.
Вікторыя Лазоўская, настаўніца Дзятлаўскай СШ №1:
— Прэзідэнт сказаў, што ўладкоўваць гарады і вёскі павінны не толькі работнікі камунгаса, але і жыхары населеных пунктаў. Сачыць за вялікай тэрыторыяй камунальнікам вельмі цяжка.
Па словах А. Лукашэнкі, трэба замацаваць за школамі, заводамі, фабрыкамі і іншымі прадпрыемствамі абавязак наводзіць парадак на сваіх тэрыторыях. Гэта правільна. Калі работнікі кожнай арганізацыі, жыхары шматпавярховых і прыватных дамоў будуць далучацца да навядзення парадку, то наша краіна стане больш прыгожай.
Ю. БАКУНОВІЧ