Калі вы жыхар сельскай мясцовасці або актыўны дачнік, які наведвае свой загарадны дом у халады, і вырашылі не купляць дровы, а нарыхтаваць іх самастойна, варта памятаць што, перш, чым адправіцца ў лес па дровы, неабходна атрымаць дазвольны дакумент – ордэр, па якім можна нарыхтаваць да 50 кубаметраў драўніны.
Каб атрымаць ордэр, трэба звярнуцца з заявай у лясніцтва. Там растлумачаць, на якім участку і якія дрэвы варта секчы.
Дакумент неабходна мець пры сабе ў час правядзення рубкі. Ён жа патрэбен і для вывазкі лесапрадукцыі. Вывозіць нарыхтаваную драўніну можна толькі пасля яе абмеру службовай асобай лясніцтва і прастаўлення ім адзнак у адпаведных графах ордэра.
Плата за самастойна нарыхтаваную драўніну, як правіла, невялікая. Штраф за незаконную высечку дрэў без дазвольнага дакумента можа дасягаць 30 базавых велічыняў у эксплуатацыйных лясах і да 50 базавых велічыняў у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах.
Віталь МАРОЗ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у вёсцы Зарой розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і…
Белорус Евгений Коваленок стал бронзовым призером чемпионата Европы по плаванию среди спортсменов с ограниченными возможностями,…
Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу…
Урадам Рэспублікі Беларусь была прынята Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Адной з ключавых яе…
Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…
17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята…